Энцыклапедыя - Белорусская Энциклопедия
& . 1 2 3 4 5 6 7
A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z
« Ô İ
Ё І Ў А Б В Г Д Е Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Ы Э Ю Я

М. М1 МЁ МІ МА МД МЕ МИ МК МЛ МН МО МП МР МС МТ МУ МЫ МЭ МЮ МЯ

Маторыка

 

"Маторыка" ( — рух) — рухальная актыўнасць арганізма або асобных органаў.Словарь медицинских терминов Пад маторыкай разумеюць паслядоўнасць рухаў, якія ў сваёй сукупнасці патрэбныя для выканання якой-небудзь вызначанай задачы.

Адрозніваюць буйную і дробную маторыку, а таксама маторыку пэўных органаў.

Буйная маторыка

Навыкі буйной маторыкі ўключаюць у сябе выкананне такіх дзеянняў, як перагортванне, нахілы, хада, поўзанне, бег, скачкі і таму падобныя. Звычайна развіццё навыкаў буйной маторыкі прытрымліваецца агульнага шаблону ў вызначаным парадку ва ўсіх людзей.

Развіццё таксама ў цэлым рухаецца зверху ўніз. Першае, што звычайна дзіця вучыцца кантраляваць — гэта рухі Вокавачэй.

Буйная маторыка з'яўляецца асновай, на якую пасля накладваюцца больш складаныя і тонкія рухі дробнай маторыкі.

Дробная маторыка Дробная маторыка — здольнасць маніпуляваць дробнымі прадметамі, перадаваць аб'екты з рукі ў руку, а таксама выконваць задачы, якія патрабуюць скаардынаванай працы вачэй і рук.

Навыкі дробнай маторыкі выкарыстоўваюцца для выканання такіх дакладных дзеянняў, як «пінцэтный захоп» (вялікім і паказальным пальцамі) для маніпулявання невялікімі аб'ектамі, маляванне, выразанне, засцёгванне гузікаў, вязанне, ігра на музычных інструментах і гэтак далей. Асваенне навыкаў дробнай маторыкі патрабуе развіцця больш дробных мышцаў, чым для буйной маторыкі.

Парушэнні маторных функцый

Існуюе вялікая колькасць захворванняў і функцыянальных расстройстваў рознай этыялогіі, якія цягнуць за сабой збоі ў працы рухальных сістэм чалавека. Ніжэй пералічаны некаторыя з іх:

Усе віды паралюшу
Хвароба Паркінсона
ДЦП і г. д.

Маторыка органаў

Пад маторыкай органаў або сістэм органаў разумеюць зладжаную працу цягліц, якія забяспечваюць іх нармальнае функцыянаванне.

Часцей за ўсё размова ідзе пра Маторыка страўнікава-кішачнага трактуматорыку страўнікава-кішачнага тракту (гл. Маторыка тонкай кішкі, Мігруючы маторны комплекс), але паняцце таксама ўжываецца і ў дачыненні да іншых органаў, напрыклад, гавораць аб маторыку жоўцевай або мачавой бурбалак. Гл. таксама

Праекцыйныя зоны кары галаўнога мозгу
Амбідэкстрыя

Літаратура

Бернштейн Н. А. Очерки о физиологии движений и физиологии активности. — М.: 1966.

Спасылкі





be.wikipedia.org
на заглавную 10 самыхСловариОбратная связь к началу страницы
© 2008 Belorus XHTML | CSS
1.8.11